FAQ
Кабинет
Техподдержка: +375 17 308 22 11 Время работы: Круглосуточно
Техподдержка: +375 17 308 22 11 Время работы: Круглосуточно
Личный кабинет
RU
BY
EN

Гадуем бізнес па-беларуску!

с 05.05.2021 по 31.12.2021
Гадуем бізнес-min.jpeg

ActiveCloud распачынае маштабную падтрымку беларускамоўнага бізнесу

У дзень нацыянальнай даменнай зоны .BY воблачны правайдар і рэгістратар даменных імёнаў ActiveCloud запускае важкую праграму падтрымкі нацыянальна арыентаванага бізнесу. 

Правайдар прапануе зніжкі да 50% на воблачны і віртуальны хостынг тым кліентам, якія выступаюць за захаванне нацыянальнай тоеснасці і пашыраюць ужыванне беларускай мовы.

CEO ActiveCloud Павел Ганчар так пракаментаваў запуск праграмы :

“Часам для зруху добрай справы дастатковы невялікі штуршок. Няхай бы гэтая наша ініцыятыва сталася такім для бізнесаў, якія даўно збіраліся лакалізаваць свае вэб-рэсурсы, але адкладалі да панядзелка. А сёння ўжо аўторак, спадарства!”

Умовы праграмы падтрымкі беларускамоўнага бізнесу: 

Узяць удзел у праграме могуць праекты ў даменных зонах .BY і .БЕЛ пры ўмове, калі яны публікуюць матэрыялы па-беларуску (стварылі беларускамоўную версію сайта). 

Праграма дзейнічае з 05.05.2021 для новых і дзейных кліентаў ActiveCloud. Ім прадастаўляецца зніжка ў памеры 50% на любы перыяд замовы або прадаўжэння наступных паслуг: 

Віртуальны Хостынг (усіх тарыфаў Linux,WordPress, Bitrix і Канструктара сайтаў)

Воблачны хостынг CloudServer

Воблачны дата-центр E-Cloud

Важна, што калі ваш сайт размешчаны на іншым хостынгу, то перанос рэсурсаў ад правайдара ажыццяўляецца бясплатна сіламі тэхнічнай падтрымкі ActiveCloud.

Кампанія пакідае за сабой права прыпыніць дзеянне праграмы, калі свабодныя рэсурсы будуць вычарпаныя. 

Для ўдзелу ў праграме дасылайце заяўкі з пазнакай «Праграма падтрымкі беларускамоўнага бізнесу ActiveBelarus» на e-mail: sales@activecloud.by 

Шануй сваё разам з ActiveCloud!



Способы оплаты (счет-фактура за 1 минуту)
Ваше сообщение успешно отправлено!
Выполнено

Спасибо, ваше сообщение принято.