Шаноўныя сябры!
21 лютага - добрае беларускае свята:) І мы шчыра віншуем вас з Днём роднай мовы! Жадаем, каб у вашым паўсядзённым жыцці і працы, вы часцей ужывалі і чулі беларускую мову. І мы таксама робім крокі па падтрымцы праектаў, якія накіраваны на развіццё беларускамоўнага асяроддзя і бізнесу.
Прапануем вашай увазе некаторыя з іх:
Праграма падтрымкі беларускамоўнага бізнесу
Мы прапануем зніжкі да 50% на воблачны і віртуальны хостынг тым кліентам, якія выступаюць за захаванне нацыянальнай тоеснасці і пашыраюць ужыванне беларускай мовы.
Узяць удзел у праграме могуць праекты ў даменных зонах .BY і .БЕЛ пры ўмове, калі яны публікуюць матэрыялы па-беларуску (стварылі беларускамоўную версію сайта).
Праект “Мова прафесій”
Мы далучыліся ў якасці тэхналагічнага партнера да праекта «Мова прафесіі» па аўтаматызаваным навучанні камунікацыі на беларускай мове ў пэўнай прафесійнай сферы.
Праект накіраваны на ўкараненне беларускай мовы ў карпаратыўную культуру, каб супрацоўнікі кампаній выдатна разумелі родную мову, а яшчэ лепш — гаварылі па-беларуску з кліентамі кампаніі і часцей карысталіся ёй з калегамі.
Курс рабататэхнікі для беларускамоўных дзяцей
Сумесна з RoboLab мы распачалі праграму падтрымкі вучобы дзетак на беларускай мове. Дзве ІТ-кампаніі аб’ядналіся, каб зрабіць працэс беларускамоўнага навучання больш даступным шырокаму колу.
Мы лічым беларускамоўныя праекты вельмі важнымі і перспектыўнымі для нашай краіны і робім усё магчымае, каб падтрымліваць іх далей.
Шануй сваё разам з ActiveCloud!